Экскурсія на мемарыяльны комплекс «Лінія Сталіна»

16.03.2021
16.03.2021 года для 22 вучняў Заастравецкай школы была арганізавана пазнавальная экскурсія на мемарыяльны комплекс «Лінія Сталіна». Знаёмства з экспазіцыяй музея пад адкрытым небам пакінула моцныя ўражанні. Цікава было ўбачыць ваенную тэхніку і збудаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, даведацца пра падзеі і абарончыя баі яе першых месяцаў, адчуць неймаверныя цяжкасці, з якімі сутыкнуліся нашы салдаты ў баях з фашысцкімі захопнікамі.