Вусны часопіс "Кніга. Лес. Жыццё"

20.03.2021
Роля лесу ў жыцці чалавека - неацэнная. Без лясных масіваў само жыццё на планеце Зямля было б немагчымым. Лес - гэта лёгкія нашай планеты, так як дрэвы, хмызнякі і травы, дзякуючы свайму зялёнаму лісцю, здольныя да фотасінтэзу - паглынанню з атмасферы вуглякіслага газу і вылучэнню кіслароду. Каб паказаць ролю і важнасць раслін, без якіх людзям не было б магчымасці дыхаць, а таксама да Міжнароднага дня лясоў, які адзначаецца 21 сакавіка, Заастравецкая бібліятэка запрасіла малодшых школьнікаў на вусны часопіс "Кніга. Лес. Жыццё". Дзеці пазнаёміліся з пісьменнікамі, якія ў сваіх творах апісваюць хараство прыроды, прынялі ўдзел у розных конкурсах і віктарынах: "Збор грыбоў", "Лясное дрэва", "Я ведаю пра гэта з...", "Лясны харавод", "Знайдзі і адгадай, "Самая смачная ягада", "Прыродазнаўчы калаж", а таксама адгадалі шмат загадак і, канечне, успомнілі правілы паводзін у лесе.