Тыдзень фінансавай граматнасці

24.03.2021
24 сакавіка ва ўстанове адукацыі ў рамках правядзення Тыдня фінансавай граматнасці сярод вучняў 10-11 класа прайшла бізнес-гульня "Банкіры". У розных гульнёвых сітуацыях, якія былі прапанаваны ўдзельнікам, высвятлялася, наколькі вучні ўмеюць эканоміць грошы, што яны ведаюць пра банкаўскі ўклад (дэпазіт), ці ўмеюць яны разлічваць працэнты па дэпазіту, што такое інфляцыя, як бяспечна карыстацца банкаўскай плацёжнай карткай. У заключэнні гульні вучні расказалі, як  зберагчы свае грошы і не трапіць на прыманку кібермашэннікаў, а таксама зразумелі, што выбар крэдытных прадуктаў на розных умовах у банках дзяржавы сёння вялікі, але  атрыманне крэдыту – гэта вельмі сур’ёзнае рашэнне, якое патрабуе ад кожнага чалавека  адказнасці і дысцыплінаванасці.