Школа Актыўнага Грамадзяніна

25.03.2021

25 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» адбылося сёмае ў бягучым навучальным годзе пасяджэнне па тэме «Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы». Старшакласнікі сустрэліся са старшынёй Заастравецкага сельскага выканаўчага камітэта Садкоўскім Віктарам Мікалаевічам. У ходзе размовы навучэнцы актуалізавалі вывучаныя інфармацыйныя матэрыялы, асветленыя ў інфармацыйных блоках: "Яднанне народаў Беларусі і Расіі: падзеі, факты", "Будучыня Саюзнай дзяржавы - у руках моладзі і для моладзі". Завяршылася мерапрыемства на прыемнай ноце. Віктар Мікалаевіч уручыў вучням 9 класа членскія білеты грамадскага аб'яднання «БРСМ».