Тыдзень фінансавай граматнасці

26.03.2021
З мэтай фарміравання ў вучняў першапачатковых уяўленняў пра фінансы ў 1-2 класах прайшла гульнёвая праграма "У гасцях у гнома Эканома. Усё пра грошы", у ходзе якой навучэнцы даведаліся, як узніклі грошы, як іх зарабляюць, як трацяць. У ходзе мерапрыемства выхоўвалася павага  да бацькоў за тое, што яны цяжкай працай дабываюць сродкі для пакупкі яды, адзення, падарункаў і іншых рэчаў.