Тыдзень фінансавай граматнасці

26.03.2021
У рамках Тыдня фінансавай граматнасці ў 3 класе  была праведзена квэст-гульня "Падарожжа па грашовым царстве", дзе вучні пазнаёміліся  з гісторыяй узнікнення грошай, з грашовымі адзінкамі розных краін, даведаліся аб ролі грошай у жыцці чалавека і грамадства, абмеркавалі выкарыстанне сучасных грошай і банкаўскіх пластыкавых карт. На працягу гульні дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, рашалі фінансавыя задачы. У час мерапрыемства вучні праявілі высокую актыўнасць, вялікую цікавасць, а галоўнае набылі веды па дадзенай тэме.