Тыдзень фінансавай граматнасці

26.03.2021
З мэтай дапамагчы навучэнцам пашырыць свае веды ў фінансавай сферы ў 4 класе прайшоў аўкцыён "Грошы розных краін". Дзеці даведаліся гісторыю ўзнікнення грошай, пазнаёміліся з грашовымі адзінкамі розных краін, разгадвалі рэбусы, адказвалі на пытанні віктарыны і рашалі фінансавыя задачы. Вучні пераканаліся, што каб быць удзельнікамі фінансавага рынку і карыстацца яго магчымасцямі, патрэбна павышаць узровень сваёй фінансавай граматнасці.