Віктарына "Лепшы знаўца казак"

30.03.2021
30 сакавіка вучні 1-2 класаў папалі ў сапраўдную казачную краіну. Для іх была арганізавана віктарына "Лепшы знаўца казак". Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў віктарыне, адказвалі на жартоўныя пытанні, праяўлялі кемлівасць у конкурсах. У канцы мерапрыемства выхаванцы пазнаёміліся з новай для іх казкай, разгледзелі выставу дзіцячых кніг.