Квэст-гульня "Знаўцы прыроды"

30.03.2021
Ведаць прыроду роднага краю, любіць і берагчы яе павінен кожны чалавек. У гэтым яшчэ раз пераканаліся вучні 3-4 класаў, якія 30 сакавіка сталі актыўнымі ўдзельнікамі квэст-гульні "Знаўцы прыроды". Вучні падарожнічалі па станцыях і выконвалі разнастайныя заданні: адгадвалі загадкі, складвалі прыказкі, мазаікі, адгадвалі жывёл па апісанні, рашалі экалагічныя задачы. Гэтае мерапрыемства садзейнічала выхаванню экалагічнай культуры дзяцей, прыцягвала ўвагу навучэнцаў да беражлівых і правільных адносін да прыроды.