Конкурс маладых педагогаў "Шлях у прафесію"

30.03.2021
30.03.2021 у Клецку  адбыўся фінал раённага конкурсу маладых педагогаў "Шлях у прафесію". У заключным этапе конкурсу ўдзельнічала чатыры маладыя педагогі. Ім трэба было пазмагацца ў трох выпрабаваннях, якія патрабавалі ад фіналістаў упэўненасці, харызматычнасці, артыстызму, камунікабельнасці і, безумоўна, прафесіяналізму. Пераможцам раённага конкурсу маладых педагогаў "Шлях у прафесію-2021" стаў Раман Юр'евіч Корань, настаўнік біялогіі нашай установы адукацыі. Віншуем Рамана Юр’евіча і жадаем далейшых поспехаў.