Экскурсія на прадпрыемства ВМУ "Хамінка"

31.03.2021

31 сакавіка для вучняў 8-11 класаў была арганізавана экскурсія на прадпрыемства ВМУ "Хамінка". З размовы з начальнікам участка рабяты даведаліся аб гісторыі ўзнікнення і развіцця прадпрыемства, аб відах прадукцыі, якая вырабляецца ў цаху, прафесіях работнікаў прадпрыемства, прызначэнні піламатэрыялаў. Цікава было даведацца вучням аб тым, што прадукцыя "Хамінкі" запатрабавана не толькі ў Беларусі, але і ў краінах блізкага і далёкага замежжа. Дзеці змаглі ўбачыць у цахах прадпрыемства не толькі сучаснае абсталяванне , але і пабачыць сам працэс вытворчасці рознай прадукцыі. У заключэнні кіраўнік прадпрыемства расказаў аб вучэбных установах, дзе можна атрмыасць спецыяльнасці, якія звязаны з дрэваапрацоўкай.