Экалагічны калейдаскоп "Птушыны свет"

01.04.2021

Да Міжнароднага дня птушак, які адзначаецца 1 красавіка Заастравецкая бібліятэка запрасіла ўсіх жадаючых на экалагічны калейдаскоп "Птушыны свет". Мерапрыемства прайшло на свежым паветры, бо менавіта там можна глыбей адчуць усю прыгажосць і мілагучнасць птушынага свету. Спачатку дзеці даведаліся, што Міжнародны дзень птушак адзначаецца з 1927 года, і пярнатым сябрам прысвечана вялікая колькасць вершаў, казак, апавяданняў і нават баек. Затым рабят чакалі цікавыя конкурсы: "У госці да пярнатых", "Жывыя сінонімы", "Птушыныя спевы", а таксама шмат загадак і імправізацый. Закончылася сустрэча конкурсам малюнкаў на асфальце.