Аздараўленча-інтэлектуальная праграма "Азбука здароўя"

01.04.2021
Закончылася самая доўгая вучэбная чвэрць у школьнікаў, і - доўгачаканыя канікулы - час адпачынку, гульняў, чытання самых цікавых кніг і, канечне, сустрэчы ў бібліятэцы! Аздараўленча-інтэлектуальная праграма "Азбука здароўя" дапамагла дзецям яшчэ раз успомніць, паўтарыць і замацаваць правілы здаровага ладу жыцця, адказных адносін да свайго здароўя і здароўя акружаючых (з дапамогай заданняў, якія чакалі рабят у ходзе квэсту), а таксама актыўна, весела, з бадзёрасцю і спартыўным інтарэсам правесці вольны час.