Экскурсія "Гістарычная спадчына маёй малой радзімы"

02.04.2021

Выхаванне патрыятызму ў школьнікаў пачынаецца з фарміраваня патрыятычных уяўленняў аб малой радзіме. У час веснавых канікул для вучняў пачатковых класаў была арганізавана экскурсія "Гістарычная спадчына маёй малой радзімы", у ходзе якой навучэнцы наведалі брацкую магілу савецкіх воінаў і партызан і памятны камень-пліту ахвярам фашысцкага рэжыму. У задуменні яны слухалі расказ настаўнікаў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці ўсклалі кветкі да магілы і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць пра тых, хто не шкадуючы жыцця абараняў сваю зямлю ад ворагаў.