Аперацыя "Чыстая школа, чыстая вуліца, чысты аграгарадок"

03.04.2021

03.04.2021 ва ўстанове адукацыі прайшоў Дзень навядзення парадку. Педагагічны і вучнёўскі калектывы прынялі ўдзел у месячніку па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі. Навучэнцы ачысцілі сквер імя У.Белаша і брацкую магілу ад леташняй лістоты, апалых галінак, смецця. Работнікамі школы былі ачышчаны газоны, прыбраны сухастой, прыведзены ў належны парадак клумбы.