Работа з маладым спецыялістам

29.03.2021

На працягу месяца ва ўстанове адукацыі вялася мэтанакіраваная работа з маладым спецыялістам, настаўнікам біялогіі Коранем Р.Ю. па падрыхтоўцы да фіналу раённага конкурсу маладых педагогаў "Шлях у прафесію". Раман Юр’евіч разам з намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце А.М.Кішко рыхтаваліся да міні-урока: прадумвалі этапы і сродкі дасягнення мэты ўрока. На пасяджэнні секцыі "Прафесіянальная маладосць" з удзелам кіраўнікоў школьных метадычных аб’яднанняў рашаліся розныя педагагічныя сітуацыі.