Сусветны дзень здароўя

07.04.2021
7 красавіка адзначаецца Сусветны дзень здароўя. З гэтай нагоды для вучняў 5 класа было арганізавана мерапрыемства "Стыль жыцця - здароўе!". На сустрэчу з дзецьмі была запрошана памочнік урача Заастравецкай участковай бальніцы Кумейша Аляксандра Аляксандраўна, якая расказала рабятам пра гісторыю і прычыну ўзнікнення гэтага дня. Затым дзеці разам з медыцынскім работнікам складалі формулу здароўя, дапамагалі Нязнайку адрозніваць, што карысна для здароўя, а што не, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі "вітамінныя" загадкі і дзяліліся сакрэтамі свайго здароўя. У канцы сустрэчы ўсе атрымалі памяткі "Парады Майдадыра" і паабяцалі пільна сачыць за сваім здароўем.