Школа Актыўнага Грамадзяніна

08.04.2021
8 красавіка 2021 года ў рамках адзінага дня інфармавання навучэнцы 8-11 класаў здзейснілі восьмы ШАГ на тэму: "Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў". Здзейсніць восьмы ШАГ дапамог протаіерэй праваслаўнага храма Святога Дыянісія Яўген Вячорка. У рамках сустрэчы адбыўся цікавы дыялог. Настаяцель храма правёў гутарку з навучэнцамі аб духоўных і маральных каштоўнасцях грамадства. Асаблівую ўвагу звярнуў на культурныя дасягненні нацыі, традыцыі і духоўныя каштоўнасці. Адкрыты дыялог дапамог пачуць ад навучэнцаў адказ, якія маральныя нормы паводзін з’яўляюцца для іх асноватворнымі ў іх жыцці. З адказаў была зробленая выснова: галоўнае для іх сёння – захаваць чалавечнасць, гуманнасць, адказнасць, сумленнасць, працавітасць і міралюбнасць.