Рэспубліканскі алімпійскі ўрок

08.04.2021

8 красавіка ва ўстанове адукацыі прайшоў "Рэспубліканскі алімпійскі ўрок". У рамках урока навучэнцы абмеркавалі ролю спорту ў жыцці чалавека, даведаліся пра гісторыю Алімпійскіх гульняў у Старажытнай Грэцыі, успомнілі сімволіку і каштоўнасці Алімпійскіх гульняў. На ўроку прагучалі імёны беларускіх спартсменаў, чые дасягненні былі адзначаны Міжнародным алімпійскім камітэтам.