Бібліяэкспрэс "Гэты загадкавы Сусвет"

14.04.2021

12 красавіка адзначаецца Дзень касманаўтыкі. Бібліяэкспрэс "Гэты загадкавы Сусвет", які быў прымеркаваны да гэтай знакавай падзеі, дапамог усім цікаўным даведацца пра касманаўта, які першым здзейсніў палёт у космас - Юрыя Гагарына, пра яго касмічную ракету, абмундзіраванне і пра тыя планеты, якія знаходзяцца ў загадкавай касмічнай прасторы. На хвіліну адчуць сябе касманаўтам, прымераўшы бутафорскі скафандр, ці "зазірнуць" праз шкло ракеты на планету Зямля, маглі таксама ў гэты дзень усе жадаючыя!