Міншчына спартыўная. Вясна

17.04.2021

17.04.2021 у Заастравецкай сярэдняй школе ў рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод навучэнцаў 7-10 класаў. На пляцоўцы былі выдатныя падачы, прыгожыя камбінацыі, і, вядома ж, дакладныя ўдары. З самага пачатку спаборніцтваў ішла зацятая барацьба за кожны розыгрыш. На працягу ўсіх гульняў каманды адчувалі падтрымку гледачоў, якія гэтак жа перажывалі за кожны мяч сваіх аднакласнікаў.