Міжнародны дзень Зямлі

21.04.2021
Да Міжнароднага дня Зямлі, які адзначаецца 22 красавіка, а таксама з мэтай пашырэння ведаў дзяцей пра жывёльны і раслінны свет нашай планеты, выхавання ў іх беражлівых і гуманных адносін да прыроды планеты Зямля, Заастравецкая бібліятэка запрасіла ўсіх жадаючых на эколага-біялагічную гульню "Гэта крохкая планета". Дзеці адправіліся ў падарожжа па станцыях, на кожнай з якіх іх чакалі інтэлектуальныя і творчыя заданні: "Знайдзі патрэбную інфармацыю", "Гаючы кошык", "Выратуй рамонак", "Якога колеру…", "Кніга рэкордаў", "Дом для мурашоў" і "Чысты ручай". У канцы сустрэчы рабяты вывелі формулу, дзякуючы якой наша планета не павінна стаць крохкай: дапамагаць раслінам і жывёлам, не разводзіць у лесе агонь, не парушаць спакой лясных жыхароў, не разбураць птушыныя гнёзды і не заставацца раўнадушнымі, калі хтосьці наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю!