Школа Актыўнага Грамадзяніна

22.04.2021
Штомесяц кожны чацвёрты чацвер месяца ва ўстанове адукацыі праводзіцца адзіны дзень інфармавання пад агульным дэвізам "ШАГ" - Школа Актыўнага Грамадзяніна з запрашэннем дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў. 22.04.2021 адбыўся адкрыты дыялог "Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года". Удзельнікамі сустрэчы былі прадстаўнікі розных пакаленняў: навучэнцы 8-11 класаў, маладыя спецыялісты ўстановы адукацыі, прадстаўнікі працоўных калектываў Заастравечча, ветэраны працы. Сярод гасцей мерапрыемства – Ніжэвіч Людміла Іванаўна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VII склікання, Садкоўскі Віктар Мікалаевіч, старшыня Заастравецкага сельскага выканаўчага камітэта, Васілеўская Людміла Мікалаеўна, стараста аг.Заастравечча.
Удзельнікі абмеркавалі гістарычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Людміла Іванаўна пагутарыла з вучнямі, падзялілася сваімі думкамі і пачуццямі, завастрыла ўвагу на тым, што ўсё менш застаецца сведак баявога подзвігу ваенных гадоў, і як важныя ўвага і дапамога для ветэранаў, як значна сувязь пакаленняў. Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемства ўдзельнікі падкрэслілі, што ведаць гісторыю сваёй краіны, ганарыцца сваім мінулым, рабіць усё магчымае для захавання памяці аб тых, хто аддаў сваё жыццё за Радзіму – гэта грамадзянскі абавязак кожнага чалавека, які любіць сваю краіну, свой край.