Займальнае падарожжа па Беларусі

22.04.2021
Cонечным дзяньком 22.04.2021 вучні 1-4 класаў  адправіліся ў займальнае падарожжа па Беларусі. У маляўнічым месцы, на беразе ракі Сула размясціўся першы ў Беларусі парк-музей інтэрактыўнай гісторыі. Тут сціраецца тонкая грань паміж сучасным і мінулым і адкрываецца дзіўны свет XVIII стагоддзя. Кожны аб'ект у парку-музеі "Сула" - дзіўнае тварэнне мінулых стагоддзяў, але кожны з іх незвычайны па-свойму. Дзеці  апынуліся ў свеце вікінгаў, пабывалі на старажытным прычале, пакаталіся на драккары.