Адкрыццё грамадзянска-патрыятычнай акцыі "Быць годнымі Вялікай Перамогі!"

03.05.2021

Даўным-даўно адгрымелі апошнія залпы той страшнай вайны, але памяць аб ёй мы будзем захоўваць вечна. З году ў год у гэтыя майскія дні мы аддаём даніну ўдзячнасці і павагі тым, хто ў дні Вялікай Айчыннай вайны абараняў Радзіму і нашу будучыню. 3 мая ва ўстанове адукацыі ў гісторыка-этнаграфічным музее аг.Заастравечча з удзелам малалетняга вязня Марчыка І.І. адбылося ўрачыстае адкрыццё грамадзянска-патрыятычнай акцыі, прысвечанай 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне "Быць годнымі Вялікай Перамогі!".