Адзіная інфармацыйная гадзіна "Быць годнымі Вялікай Перамогі!"

04.05.2021
04.05.2021 ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў І-ХІ класаў праведзена адзіная інфармацыйная гадзіна "Быць годнымі Вялікай Перамогі!". Класныя кіраўнікі, бібліятэкар, педагог-арганізатар творча падышлі да арганізацыі і правядзення гэтага мерапрыемства, выкарыстоўвалі неардынарныя рашэнні, медыя- і відэаматэрыялы, мультымедыйныя прэзентацыі. Правядзенне тэматычных інфармацыйных гадзін дало ўнікальную магчымасць маладому пакаленню даведацца пра падзеі мінулай вайны, задаць пытанні, якія цікавяць, натхніцца прыкладам мужнасці, самаадданасці, любові да Айчыны.