Урок мужнасці "Летапіс Вялікай Перамогі"

06.05.2021

06.05.2021 для навучэнцаў I-XI класаў прайшоў Урок мужнасці "Летапіс Вялікай Перамогі". Класныя кіраўнікі расказалі вучням пра асноўныя вехі ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Рабяты пачулі пра тое, як было цяжка, які быў голад і разруха, але людзі вытрымалі, таму, што верылі ў перамогу. У даніну памяці і павагі да ветэранаў, дзякуючы якім наша краіна перамагла ў той жудаснай вайне і дзякуючы якім, мы ўсе зараз жывыя, была абвешчана хвіліна маўчання. Мерапрыемства спрыяла фарміраванню патрыятызму і актыўнай грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў.