Пасяджэнне творчай групы класных кіраўнікоў

06.05.2021
06.05.2021 ва ўстанове адукацыі згодна з планам метадычнай работы на 2020/2021 навучальны год прайшло пасяджэнне творчай групы класных кіраўнікоў у форме адкрытага дыялогу па тэме "Узаемадзеянне класных кіраўнікоў і бацькоў: складаемыя поспеху". У ходзе пасяджэння абмяркоўваліся пытанні ўзаемадзеяння школы і сям'і з мэтай павышэння педагагічнай культуры бацькоў. Агучваліся формы і спосабы арганізацыі культурна-дасугавай дзейнасці як найважнейшага сродку прафілактыкі супрацьпраўных паводзін падлеткаў.