Дзень Дзяржаўнага Герба і Сцяга Рэспублікі Беларусь

12.05.2021
Інтэлектуальна-пазнавальны часопіс "Сімвалы свабоды", які сабраў у Заастравецкай бібліятэцы старшакласнікаў напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба і сцяга РБ, дапамог рабятам глыбей пазнаёміцца з сімваламі нашай дзяржавы, іх прызначэннем, гістарычнай сутнасцю і значэннем ў розныя перыяды гісторыі. Мерапрыемства таксама спрыяла выхаванню ў падлеткаў патрыятызму, грамадзянскасці і папулярызацыі дзяржаўных сімвалаў.