Школа Актыўнага Грамадзяніна

13.05.2021

13.05.2021 ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання пад агульным дэвізам "ШАГ" - Школа актыўнага грамадзяніна з запрашэннем дэпутата Заастравецкага сельскага выканаўчага камітэта Шашко Т.В. Інфармацыя па першым блоку, якая ўтрымлівала звесткі аб подзвігах воінаў Брэсцкай крэпасці, дала магчымасць вучням зразумець, што перад памяццю народа час бяссмертны. Словы прэзідэнта, сказаныя на тэрыторыі крэпасці, нагадалі аб мужнасці і стойкасці Брэсцкага гарнізона, які зрабіў першы крок на шляху да Вялікай Перамогі Новага часу. Пасля праслухоўвання ўрыўка з рамана Барыса Васільева "У спісах не значацца" навучэнцы зразумелі, чаму кожны год 22 чэрвеня Брэсцкая крэпасць урачыста і сумна адзначае пачатак вайны.