Інтэрнэт-праект "Інтэлектуальны марафон па матэматыцы "Школа геніяў"

19.05.2021
Вучні Заастравецкай сярэдняй школы ў перыяд з 29.09.2020 па 15.04.2021 прынялі ўдзел у інтэрнэт-праекце "Інтэлектуальны марафон па матэматыцы "Школа геніяў" для вучняў V-VIII класаў, які праводзіўся з мэтай стварэння спрыяльных умоў для развіцця таленавітых вучняў праз сістэму дыстанцыйнага навучання. Вынікі Інтэрнэт-праекта падводзіліся па выніках удзелу ва ўсіх этапах Інтэрнэт-праекта. Узнагароды атрымалі Шамрук Ксенія, вучаніца VIII класа, - дыплом І ступені, Баўкуновіч Ілья, вучань VI класа, - дыплом І ступені, Слонім Анастасія, вучаніца VII класа, - дыплом ІІ ступені. Віншуем пераможцаў і Бурак Валянціну Мікалаеўну, настаўніка матэматыкі!