Брэсцкая крэпасць-герой

24.05.2021
24.05.2021 навучэнцы школы наведалі мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". Навучэнцы прайшліся па ўсіх кутках знакамітага мемарыяльнага комплексу, прысвечанага подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці, убачылі такія ваенныя помнікі, як "Смага", манумент "Мужнасць", асноўнае пахаванне абаронцаў Брэсцкай крэпасці, "Вечны агонь", Штык-абеліск. Таксама наведалі знакаміты музей абароны Брэсцкай крэпасці, у якім прадстаўлена тэматычная экспазіцыя, якая расказвае пра падзеі часоў Вялікай Айчыннай вайны.