Школа Актыўнага Грамадзяніна "Сям'я - апора дзяржавы, моц здзяйсненняў і перамог"
25.05.202125.05.2021 ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» ва ўстанове адукацыі быў арганізаваны адкрыты дыялог "Сям'я - апора дзяржавы, моц здзяйсненняў і перамог". Падчас дыялогу ўдзельнікі закранулі пытанні сацыяльнай палітыкі дзяржавы, умацавання прэстыжу і ролі сям'і ў грамадстве. Інфармацыю аб дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне ў цэлым і на тэрыторыі Заастравецкага сельскага Савета агучыла кіраўнік справамі Заастравецкага сельвыканкама Гаўрылюк А.М. Аб сямейных каштоўнасцях, звычаях і традыцыях, якія дапамагаюць захаваць сям'ю паўнацэннай, падзялілася мнагадзетная мама Міхайлік Наталля Міхайлаўна, якая прысутнічала на мерапрыемстве з усёй сваёй сям'ёй: мама, тата і трое дзяцей. «Сям'я - гэта крэпасць, апора, падтрымка і абарона», - так пачала сваё выступленне другая мнагадзетная мама Ленкавец Л.В., якая аддавала і аддае часцінку свайго сэрца не толькі сваім уласным дзецям, але і 4 прыёмным. Прыемна было бачыць шчаслівае маму ў асяроддзі дваіх сваіх і дваіх прыёмных дзяцей на мерапрыемстве. Падвяла вынікі інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» класны кіраўнік 11 класа Палоннікова М.І., якая адзначыла, што сямейнае шчасце - гэта вынік работы ўсіх яе членаў і дзякуючы сям'і мацнее і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа.