Практычныя заняткі "Вясёлы турызм"

26.05.2021
Падарожнічаць – гэта цудоўна! Напэўна, няма ні аднаго чалавека на Зямлі, які б не любіў падарожнічаць. У рамках Тыдня турызму і краязнаўства для вучняў 3-4 класаў былі арганізаваны практычныя заняткі "Вясёлы турызм". Юныя турысты складвалі картаграфічныя пазлы, вучыліся арыентавацца на мясцовасці па компасе, сонцы і мясцовых прыродных прыкметах, удзельнічалі ў інтэрактыўным конкурсе "Лепшы турыст", паспрабавалі свае сілы ў спартыўным арыентаванні. Заняткі былі накіраваны на развіццё разумовых і пазнавальных здольнасцей, лагічнага мыслення, самастойнасці, далучэнне школьнікаў да турыстычна-краязнаўчай дзейнасці.