Апошні школьны званок

29.05.2021

29 мая 2021 года празвінеў апошні школьны званок для вучняў установы адукацыі. Выпускнікі прымалі пажаданні ад настаўнікаў, бацькоў, дырэктара школы. Цёпла павіншавалі выпускнікоў Генадзій Мікалаевіч Буйвіла, намеснік старшыні Клецкага райвыканкама, Святлана Юр’еўна Стаднік, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Клецкага райвыканкама. Развітацца з выпускнікамі прыйшоў і настаяцель храма Святога Дыянісія пратаіерэй Яўген Вячорка.