Свята Першага школьнага званка

01.09.2021
1 верасня 2021 года ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. Лінейка адкрылася гімнам Рэспублікі Беларусь, пасля якога дырэктар школы Аляксандр Аляксандравіч Бялаш павіншаваў усіх са святам і пажадаў поспехаў у авалоданні ведамі. Па традыцыі на свята Першага школьнага званка павіншаваць настаўнікаў, дзяцей і іх бацькоў з пачаткам навучальнага года прыйшлі госці Кулік Віталій Віктаравіч, першы намеснік начальніка Клецкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Садкоўскі Віктар Мікалаевіч, старшыня Заастравецкага сельскага выканаўчага камітэта, пратаіерэй Яўгеній Вячорка. Выступаючыя пажадалі школьнікам новых поспехаў і здзяйсненняў, невычэрпнага аптымізму і імкнення быць вартымі грамадзянамі сваёй краіны. Традыцыйны «званочак» абвясціў аб пачатку новага навучальнага года. Пасля заканчэння лінейкі выпускнікі пад дружныя апладысменты прысутных павялі першакласнікаў на першы ўрок "Адзінста беларускага народа – аснова незалежнай краіны".