Першыя ўрачыстыя ўрокі "Адзінста беларускага народа – аснова незалежнай краіны"

01.09.2021
Першыя ўрачыстыя ўрокі прайшлі для вучняў 1-11 класаў "Адзінста беларускага народа – аснова незалежнай краіны". Вучні вандравалі па вядомых мясцінах Беларусі, пабывалі на віртуальнай экскурсіі ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, здзейснілі завочнае падарожжа па вуліцах аграгарадка Заастравечча, адказалі на пытанні віктарыны "Мая Радзіма – Беларусь", склалі прыказкі, разгадалі рэбусы і загадкі. А вершы і песні пра родны край надавалі ўрокам эмацыянальную афарбоўку.