У адзінстве беларускага народа - аснова незалежнай краіны

01.09.2021
Добрай традыцыяй стала сустракаць Дзень ведаў у сценах бібліятэкі: школа, бібліятэка, веды і кнігі заўсёды непадзельны. Гэты год таксама не стаў выключэннем, і на дзелавую гульню "У адзінстве беларускага народа - аснова незалежнай краіны" былі запрошаны вучні 6-га класа Заастравецкай школы. У форме гульні шасцікласнікі шукалі адказ на пытанне "Што аб'ядноўвае беларускі народ?". Таксама рабяты даведаліся, што ў нашай краіне пражывае 29 нацыянальнасцей, якія складаюць адзіную цэласнасць - беларускі народ. У ходзе віктарыны дзеці нагадалі дзяржаўныя сімвалы нашай краіны - герб, гімн і сцяг і галоўны закон - Канстытуцыю. Успомнілі знакамітых пісьменнікаў Беларусі і заслужаных дзеячаў, гераічнае мінулае беларускага народа, звярнуліся да этнаграфічнай спадчыны, якую пакінулі нашы продкі. На памяць аб сустрэчы ўсе атрымалі буклет "Расклад заняткаў" і паабяцалі сімвалу бібліятэкі мудрай Саве добра вучыцца , шмат чытаць і пастаянна наведваць "Храм кніг".