Школа Актыўнага Грамадзяніна

02.09.2021
02.09.2021 у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" для навучэнцаў 9 класа прайшоў жывы часопіс "Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны" ў гісторыка-этнаграфічным музеі аг.Заастравечча. Падчас дыялогу загадчык музея Крыцук І.В. і настаўнік гісторыі Галубовіч А.В. пазнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: "Вынікі Першай сусветнай вайны", "Палітычныя мэты найбуйнейшых краін пасля Першай сусветнай вайны", "Прыход фашыстаў да ўлады ў Італіі і Германіі", "Агмені ваеннай напружанасці у 1930-ыя гг.", "Спробы стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі".
Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемства ўдзельнікі падкрэслілі, што ведаць гісторыю сваёй краіны, ганарыцца сваім мінулым, рабіць усё магчымае для захавання памяці аб тых, хто аддаў свае жыцці за Радзіму - гэта грамадзянскі абавязак кожнага чалавека, які любіць сваю краіну, свой край.