Квэст-гульня "Беларускае роднае слова"

04.09.2021
У першую нядзелю верасня беларусы адзначаюць Дзень беларускага пісьменства. Узнікненне гэтага свята было прымеркавана да 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны з мэтай захавання друкаванага слова, папулярызацыі традыцый нацыянальнай культуры, памнажэння духоўнасці беларускага народа і захавання спадчыны. Заастравецкая бібліятэка не засталася ўбаку ад гэтай важнай падзеі і запрасіла ўсіх жадаючых на квэст-гульню "Беларускае роднае слова". Рабят чакалі дзевяць тэматычных прыпынкаў з заданнямі, выканаўшы якія, каманда атрымлівала пэўную літару. Прайшоўшы без памылак усе прыпынкі, з літар трэба было скласці слова. На свята было запрошана кампетэнтнае журы (настаўнікі гісторыі і біялогіі Заастравецкай школы Галубовіч Аксана Васільеўна і Корань Раман Юр'евіч), якія пільна сачылі за квэст-гульнёй і ацэньвалі старанную працу дзяцей. З прыветным словам да рабят звярнуўся і "першадрукар Францыск Скарына"