Тыдзень бяспекі

10.09.2021

У рамках Тыдня бяспекі ва ўстанове адукацыі была арганізавана прафілактычная акцыя "Бяспечнасць перш за ўсё". Прапаршчык унутранай службы Вайцяховіч Дзмітрый Уладзіміравіч і ўчастковы інспектар Клецкага РАУС маёр міліцыі Мацейка Андрэй Аляксандравіч нагадалі школьнікам пра асноўныя правілы бяспечных паводзін, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях, нумары тэлефонаў экстранных служб, а таксама адказалі на ўсе хвалюючыя дзяцей пытанні. Завяршылася акцыя ў сценах бібліятэкі са знаёмства з агітацыйнай паліцай "Мы - за бяспеку"