Прафілактычная гутарка "Пакаленне Z: пытанні і адказы"

10.09.2021
10 верасня адзначаецца Сусветны дзень прадухілення самагубстваў. Тэма вельмі важная і актуальная ў наш час, асабліва сярод моладзі. Задача дарослых - выслухаць і параіць, стаць надзейным сябрам, нагадаць, што жыццё - гэта самая важная каштоўнасць, якая ёсць у чалавека. Да гэтай падзеі вучні IX класа былі запрошаны на прафілактычную гутарку "Пакаленне Z: пытанні і адказы" , каб яшчэ раз нагадаць ім пра праблему самагубстваў. На сустрэчы прысутнічала медыцынская сястра Аўдзей Ірына Міхайлаўна. У час гутаркі прагучала шмат пытанняў, на якія былі знойдзены сумесныя адказы, а для роздуму старшакласнікі атрымалі на памяць буклеты "Цані сваё жыццё!".