17 верасня - Дзень народнага адзінства

17.09.2021
17 верасня ва ўстанове адукацыі прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства. Вучні школы з вялікім жаданнем прымалі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыі "Родная мова стала блізкай мне змалку", інтэлектуальным турніры "Знаўцы роднага краю", гульнёвым круізе "Мая рэспубліка – Беларусь", конкурсе дзіцячых малюнкаў "Карагод дружбы".  Усе мерапрыемствы сімвалізавалі адзінства народа, пераемнасць пакаленняў, далучанасць кожнага з нас да лёсу Беларусі, жаданне росквіту  нашай краіне. У час мерпрыемстваў вучні чыталі вершы славутых беларускіх песняроў, спявалі песні, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў конкурсах. У кожнага ўдзельніка засталося прыемнае ўражанне ад праведзеных  мерапрыемстваў.