ХІ педагагічны марафон "Адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм - ключавы рэсурс развіцця адукацыі Міншчыны"

04.10.2021
04.10.2021 ва ўстанове адукацыі ў рамках ХІ педагагічнага марафону "Адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм - ключавы рэсурс развіцця адукацыі Міншчыны" прайшоў трэнінг-практыкум "Упэўнены крок у будучыню" (сумеснае пасяджэнне секцый "Прафесійная маладосць" і "Прафесійная кампетэнтнасць"). Маладыя педагогі і настаўнікі са стажам абмяняліся вопытам выкарыстання на ўроках цікавых метадаў і прыёмаў актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў. Бурак Валянціна Мікалаеўна расказала пра перавагі шматмерных дыдактычных тэхналогій. Прышчэпа Ірына Васільеўна прадэманстравала прыклады кампетэнтнаснага-арыентаваных заданняў па хіміі. Галубовіч Аксана Васільеўна расказала аб магчымасцях прымянення прыёму "кроссенс" на ўроках па розных прадметах, а таксама пазнаёміла з варыянтамі інтэрактыўных заданняў краязнаўчага зместу пра Клецкі раён, створаных з дапамогай сэрвісу Learning Apps. Пераможца раённага конкурсу маладых педагогаў "Шлях у прафесію" Корань Раман Юр'евіч, які працуе ў школе ўжо другі год, пазнаёміў вопытных педагогаў з сучаснымі мультымедыйнымі рэсурсамі і асаблівасцямі іх выкарыстання на ўроках. Малады спецыяліст Ігнатовіч Уладзіслаў Ігаравіч паведаміў аб сучасных формах педагагічных заняткаў, здольных зацікавіць сучасных школьнікаў.