XI педагагічны марафон

05.10.2021
05.10.2021 у рамках XI педагагічнага марафону прайшла серыя экскурсій у гісторыка-этнаграфічны музей аг. Заастравечча «Тут жыве гісторыя Заастравечча». Навучэнцы пазнаёміліся з экспазіцыямі музея, даведаліся шмат цікавага аб вялікім подзвігу нашых суайчыннікаў у гады вайны, рэальныя гісторыі жыцця і барацьбы беларускага народа ў цяжкія ваенныя гады. Рабяты з задавальненнем слухалі экскурсаводаў, з цікаўнасцю разглядалі экспанаты. Асабліва дзецям спадабалася зала Вялікай Айчыннай вайны. У гэтай зале прадстаўлены партрэты ветэранаў вайны, спісы узнагароджаных ордэнамі і медалямі. У вітрынах залы - узнагароды і ўзнагародныя пасведчанні, лісты падзякі, франтавая перапіска, асабістыя рэчы ўдзельнікаў вайны.