XI педагагічны марафон

06.10.2021
06.10.2021 у рамках XI педагагічнага марафону навучэнцы педагагічнай групы ХІ класа ў чарговы раз паспрабавалі сябе ў ролі выхавальнікаў і з задавальненнем правялі занятак па адукацыйнай вобласці «Дзіця і грамадства» на тэму «Мая Радзіма - Беларусь». «Педагогі» прапанавалі адправіцца ў падарожжа па нашай Радзіме, наведаць сталіцу Беларусі - горад Мінск. Дашкольнікі збіралі пазлы з выявамі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, паўдзельнічалі ў беларускай народнай гульні «Міхасік», адгадалі загадкі аб жывёлах і раслінах Беларусі, расказалі пра свае сем'і, развучылі верш пра родную краіну. У групе ішла сапраўдная работа. Навучэнцы педгруппы выдатна ўжыліся ў ролю педагогаў.