Спартыўнае свята "Мастацтва спорту: адзінства, сіла, прыгажосць"

09.10.2021

9 кастрычніка 2021 года ў рамках XI педагагічнага марафона ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў, бацькоў і настаўнікаў прайшло спартыўнае свята "Мастацтва спорту: адзінства, сіла, прыгажосць". Гэты восеньскі дзень выклікаў масу эмоцый ва ўдзельнікаў эстафеты з мячом і абручом, гімнастычнымі палкамі, скакалкамі. Дзеці праявілі спартыўнае майстэрства ў эстафеце па кіданні мяча і бегу на 100 м. Напружаная атмасфера не пакідала ўдзельнікаў да канца гульняў. Балельшчыкі выдатна правялі час. Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту, здароўя і прыгажосці!