Святочна-забаўляльная праграма "Няхай заўсёды будзе мама"

12.10.2021
12.10.2021 ў рамках Тыдня Маці для навучэнцаў III класа прайшла святочна-забаўляльная праграма "Няхай заўсёды будзе мама". Чытаючы найпрыгажэйшыя вершы пра маці рускіх і беларускіх аўтараў, выконваючы творчыя і нестандартныя заданні "Восеньскі букет добрых слоў для мамы", "Збяры прыказку пра маму", "Ліст добрых пажаданняў" рабяты з радасцю выказалі любімым мамам шмат добрых слоў. Дарагія мамы, можаце быць упэўнены: для сваіх дзяцей вы самыя мілыя і любімыя!