Гэты свет аднолькавы для ўсіх

15.10.2021
15 кастрычніка Васілеўская І.М. для вучняў 7 класа правяла выхаваўчае мерапрыемства "Гэты свет аднолькавы для ўсіх". Яна расказала дзецям, што такое "інклюзіўная адукацыя", наколькі яна зараз распаўсюджана ў нашай краіне. Дзеці адказвалі на пытанні і расказвалі вядомыя ім гісторыі пра дзяцей з інваліднасцю. Кожны з удзельнікаў зрабіў для сябе пэўную выснову. А самае галоўнае - усе вырашылі, што такія дзеці павінны вучыцца разам з астатнімі дзецьмі.