Майстар-клас для педагогаў "Скрайбінг як сродак візуалізацыі тэкставай інфармацыі"

15.10.2021

15 кастрычніка ва ўстанове адукацыі быў праведзены майстар-клас "Скрайбінг як сродак візуалізацыі тэкставай інфармацыі" з мэтай павышэння кампетэнтнасці педагогаў у прымяненні дадзенай тэхналогіі. Кішко А.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, абгрунтавала важнасць выкарыстання дадзенай тэхналогіі. Шчэрбань Б.А., настаўнік інфарматыкі, пазнаёміў з сервісамі для стварэння скрайбінга. Педагогі адзначылі плюсы і мінусы тэхналогіі.